АДВЭНТ – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне прыйсця Пана. Гэты лiтургiчны перыяд складаецца з чатырох тыдняу i дзелiцца на дзьве часткi. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамiнае нам, што Пан Езус зноу прыйдзе на зямлю, каб знiшчыць зло i валадарыць над усiм сусветам. Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня i з’яуляецца непасрэдным прыгатаваннем да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якую святкуем 25 снежня.
Св. Імша Раратняя будзе адпраўляцца ў нашай капліцы:
у 7.00 па панядзелках, серадах і пятніцах;
у 18.00 па аўторках, чацвяргах і суботах.
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
У пятніцу, 23 снежня, у 18.00, адбудзецца спецыяльнае набажэнства пакутнае для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Святам Божага Нараджэння. Заклікаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса, – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.