1. Cёння першaя нядзеля месяца – змена таямніц ружанцовых.

2. Заўтра другі дзень Святаў – Велікодны панядзелак. Св. Імшa ў 20.00. У астатнія дні Актавы Велікоднай – як заўсёды ў 18.00. Перад св. Імшой адпраўляем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці, якая прыпадае на наступную нядзелю – гэта так званая Белая Нядзеля.

3. У Свята Божай Міласэрнасці, 8 красавікa наша суседняя парафія ў Мінску-Лошыцы перажывае адпуст. Імшу св. у 15.00 будзе адпраўляць Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр. Пробашч парафіi кс. Генадзій Кухарэвіч сардэчна запрашаe да ўдзелу ў гэтай літургіі.

4. На гэтым тыдні прыпадае ПЕРШЫ АЎТОРАК МЕСЯЦА. Св. Імша ў 18.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыях, якія можна кідаць у скарбонку каля фігуры св. Міхала Арханёла. Пасля адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залеж-насцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.

5. На гэтым тыдні выпадае таксама:

  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першaя пятніца месяца – магчымасць споведзі ад гадзіны00;
  • першaя субота месяца – дзень малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

6. Ёсць новыя нумары прэсы каталіцкай: для дзяцей – „Маленькі Рыцар Беззаганнай”, для дарослых часопіс „Авэ Марыя” i „Наша вера”.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у сакавіку: 28 сем’яў.

8. Сардэчна дзякую ўсім, хто дапамагаў у прыгатаваннях і перажывнні Трыдыума Пасхальнага: за прыгожую дэкарацыю цямніцы і Гроба Пана, за падрыхтоўку літургічнага спеву, міністрантам за верную службу пры алтары, за клопат пра парафіяльную краму; добрым жанчынам за прыбіраннe капліцы; усім, хто удзельнічаў у літургіі; усім, хто трываў на адарацыі ў гэтыя дні – няхай Езус Змёртвыхпаўсталы благаслаўляе. Дзякуй таксама ад усяго сэрца за ўсе спажыўчыя дары, ахвяраваныя на плябанскій стол.

9. Мае дарагія Парафіяне і Госці – прыміце таксама ад мяне найлепшыйя віншаванні. Вялікдзень гэта час жаданняў і надзеі. Няхай Змёртвыхпаўстанне, якое нясе новае жыццё напоўніць кожнага з Вас супакоем і верай, няхай дае сілы ў змаганні з цяжкасцямі і дазволіць з даверам глядзець у будучыню… Змёртвыхпаўсталы Пан які ідзе побач з намі і – калі Яму даверымся – наш шлях будзе сапраўды шчаслівы. За ўсё кажу „Бог адудзячыць”, з даверам далей працягваем разам з Хрыстусам і дапамагаем іншым знайсці дарогу да Яго.

10. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…