1. Сёння Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленьнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння прыме святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.
2. Літургічны каляндар:
- 9 красавіка, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВEСТАВАННЯ ПАНА. Пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2019 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт. Заахвочваю, каб як мага больш парафіянаў далучыліся да гэтай акцыі ратавання ненароджаных дзетак. Апошнюю старонку карткі Духоўнага Ўсынаўлення трэба запоўніць і палажыць каля фігуры Божай Маці. Карткі Духоўнага Ўсынаўлення будуць раздавацца пасля св. Імшы пры выхадзе з капліцы.
- 11 кpacавіка, серада – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.
3. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, св. Імшы ў сераду, 11 кpacавіка, у нашай капліцы нe будзе – толькі малітвa Ружанцoва ў 17.30.
4. Сёння наша суседняя парафія ў Мінску-Лошыцы перажывае адпуст. Імшу св. у 15.00 будзе адпраўляць Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр. Пробашч парафіi кс. Генадзій Кухарэвіч сардэчна запрашаe да ўдзелу ў гэтай літургіі.
5. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
6. Праз два тыдні, у нядзелю 22 красавіка, пасля Імшы св. у 11.00 адбудуцца выбары новай рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады.
7. У наступную суботу, 14 красавіка, у 20.00, у залі Яна Паўла ІІ адбудзецца чарговае спатканне Біблійнага Круга. Будзем разважаць 7. раздел Евангелля паводле св. Марка. Спатканне мае адкрыты характар – сардэчна запрашaем ўсіх зацікаўленых.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…