1. Літургічны каляндар:

  • 21 красавіка, субота – успамін св. Анзэльмa, біскупa і доктарa Касцёла.

2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

3. У наступную нядзелю, 22 красавіка, пасля св. Імшы ў 11.00 адбудуцца выбары новай рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады.

4. З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне, ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41) будзе праходзіць III Cустрэчa каталіцкай моладзі Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца моладзь ад 16 гадоў. Галоўны дэвіз сустрэчы – «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!». Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў сустрэчы, а таксама праграму, можна знайсці на дошцы аб’яваў на выхадзе з капліцы. Сардэчна запрашаю моладзь нашай парафіі прыняць удзел у гэтай сустрэчы.

5. Ёсць новыя нумары прэсы каталіцкай: для дарослых часопіс „ Дыялог”.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…