1. Літургічны каляндар:
- 10 мaя, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Святая Імша ў той дзень будзе ў00 i 20.00 гадзін; ўдзел у св. Імшы ў гэты дзень з’яўляецца абавязковым.
2. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: выстаўленне Найсвяцей-шага Сакрамэнта i спеў літаніі. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
3. У наступную нядзелю, 13 мая, падчас cв. Iмшы ў 11.00 шэсць дзяцей з нашай парафіі ў першы раз прыступяць да святой Камуніі. У пятнiцу, 11 мая, пасля вячэрняй св. Iмшы – споведзь для дзяцей, iх бацькоў i родных. Даручаю іх вашай малітве.
4. У суботу, 19 мая, дыякан Аляксандр Aшмянчук (міхаліта), прыме ў Кракаве святарскае пасвячэнне. Хто сярод дзяцей і падлеткаў мае візу і хацеў бы прыняць удзел у гэтай урачыстасцi – калі ласка, паведаміце кс. Пробашча пасля св. Імшы.
5. Айцы кармелiты з Мiнска запрашаюць на пелiгрымку да Меджугор’е. У праграме ёсць таксама адведванне такiх месц як: Будапешт – Дуброўнік – Загрэб – Братыслава i Кракаў. Тэрмін: 18-26.07.2018 г. Кошт 380 еўра + віза. Падрабязнасцi вывешаны на дошцы на карыдоры пры выйсцi з каплiцы.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у красавіку: 20 сем’яў.
7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…