1. Сёння мы прыгожа перажылі ўрачыстасць Першай Святой Камуніі шасцярых дзяцей. Молімся, каб гэтыя дзеці і іх сем’і на працягу ўсяго жыцця карміліся Целам Хрыста. Дзякую сардэчна бацькам першакамуній-ных дзяцей за ахвярны ўдзел у падрыхтоўцы сённяшняй урачыстасці. Сардэчна дзякую Алене Захарэвіч за ўпрыгожванне капліцы кветкамі i дапамогу ў дэкарацыi. Дзякую Юліі Карпук за фатaздымкі, якія рабіла пад час урачыстасці. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог уcім Вам благаславіць.
Для дзяцей распачынаецца Белы Тыдзень. Запрашаю Вас, каб па меры магчымасці, штодзённа ўдзельнічалі ў св. Імшы ў 18.00 і маёвым набажэнстве. Абавязкова ўсе дзеці павінны прыйсці ў сераду, 16 мая. Цяпер яшчэ хачу Вам уручыць ружанцы і малітоўнікі, а іншыя памяткі Першай Святой Камуніі атрымаеце менавіта ў сераду.

2. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 14 мaя – СВЯТА СВ. МАЦЕЯ, АПОСТАЛА;
  • серада, 16 мaя – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

3. У наступную нядзелю, 20 мая, прыпадае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. За прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы), у гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Ад мінулай пятніцы працягваецца навэнна перад гэтай урачыстасцю.

4. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: выстаўленне Найсвяцей-шага Сакрамэнта i спеў літаніі. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь.

5. У суботу, 19мая, дыякан Аляксандр Aшмянчук (міхаліта), прыме ў Кракаве святарскае пасвячэнне. Даручаем яго, таксама як і двух іншых дыяканаў з нашага Ордэна, Вашай малітве.

6. Ёсць новыя нумары каталіцкай прэсы для дарослых: „Аve Maria” і „Дыялог”.

 7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні: бацькi першакамунійных дзяцей – 300 рублёў.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…