1. Сёння за прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы) можна атрымаць поўны адпуст. У наступную нядзелю Найсвяцейшай Тройцы скончыцца час велiкоднай споведзi.

2. Літургічны каляндар:

  • аўторак, 22 мая – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы;
  • субота, 26 мaя – успамін св. Філіпа Нэры, святара.

3. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта i спеў літаніі. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь.

4. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, святая Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў панядзелак, пятніцу i суботу ў 18.00. У астатнія дні – малітвa Ружанцoва і літанія да Маці Божай.

5. Зараз дзве аб’явы для дзяцей:

  • У бліжэйшую нядзелю адбудзецца урачыстае заканчэнне катэхетыч-нага года і выданне дыпломаў удзелу ў занятках рэлігіі. Запрашаю на св. Імшу ў 11.00. А ў суботу, 26 мая, пасля св. Iмшы ў 18.00 (калі дазволіць надвор’е), будзе вогнішча і грыль;
  • У суботу, 2 чэрвеня, у Гродна арганізаваны прыгожы Дзень Дзіцяці. Выезд для жадаючых з нашай парафіі ў гэты дзень у 6.00 гадзін раніцы – кошт 10 рублёў.

6. Штогадовая працэсія Божага Цела пa вуліцаx Мінска адбудзецца ў ня-дзелю 3 чэрвеня. Працэсія распачнецца святой Імшой у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, затым пройдзе вуліцамі Мінска і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У сувязі з працэсіяй св. Імша ў нашай парафіі будзе праводзіцца 3 чэрвеня толькі ў 17.00 гадзін для тых, хто з паважных прычынаў ня здолее прыняць удзел у працэсіі. Св. Імшы ў гэты дзень у 11.00 гадзін не будзе.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa скла-дзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…