1. Літургічны каляндар:
- 31 мая, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Cв. Імшa ў 20.00 i пасля – эўхарыстычная працэсія вакол касцёла;
- 1 чэрвеня, пятніца – успамін св. Юстына, мучаніка.
2. Штогадовая працэсія Божага Цела пa вуліцаx Мінска адбудзецца ў наступную нядзелю 3 чэрвеня. Працэсія распачнецца святой Імшой у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, затым пройдзе вуліцамі Мінска і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У сувязі з працэсіяй св. Імша ў нашай парафіі будзе праводзіцца 3 чэрвеня толькі ў 17.00 гадзін для тых, хто з паважных прычынаў ня здолее прыняць удзел у працэсіі. Св. Імшы ў 11.00 гадзін у гэты дзень не будзе.
3. Дзяўчаты, якія падчас працэсіі сыпяць кветкі, маюць рэпетыцыю ў Чырвоным Касцёле ў суботу, 2 чэрвеня ў 16.00.
4. З 1 чэрвеня (пятніца), на працягу трох наступных месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, Імша св. вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень пасля св. Імшы вячэрняй – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.
5. На гэтым тыдні прыпадае:
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 18.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
6. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак i аўторак.
7. У панядзелак, 4 чэрвеня, у 20.30 ў нашай капліцы прыміцыйную святую Імшу правядзе ксёндз Аляксандр Ашмянчук – новавысвечаны святар з ордэна Св. Арханёла Міхала. Удзеліць усім прыміцыйнае благаслаўленне і раздасць памятныя абразкі.
8. Падыходзім да канца навучальнага i катэхетычнага года. Запрашаю ўсіх дзяцей, якія ўдзельнічалi ў занятках рэлігіі, каб забралі зараз прыгожыя дыпломы.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa скла-дзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…