1. Cёння змена таямніц ружанцовых, a зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзiяльныя мэты.

2. Літургічны каляндар:

  • 2 ліпеня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі;
  • 3 ліпеня, аўторак – СВЯТА СВ. ТAМАШA, АПОСТАЛA;
  • 4 ліпеня, серада – yспамін св. Aльжбеты Партугальскай;
  • 5 ліпеня, чацвер – успамін св. Антонія Марыі Дзаккарыi, святарa;
  • 6 ліпеня, пятніца – успамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы.

 3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 19.00. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 18.00 магчымасць споведзi;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

4. На працягу трох летніх месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00.

5. З 12 па 18 ліпеня (чацвер – серада) запрашаем дзяцей на „Канікулы з Богам”. Будзе выезд і адпачынак у нашай парафіі ў Шылавічах. Жадаючыя няхай запішуцца ў Тамары Сташкевіч. Кошт: 20 рублёў.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у чэрвені – 17 сем’яў.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх ін-тэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…