1. Літургічны каляндар:

  • 16 ліпеня, панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў кожны дзень у 19.00. Перад Імшой адмаўляем заўсёды ружанец, а ў аўторак вяночак да св. Арханёла Міхала.

3. У наступную нядзелю, 22 ліпеня, пасля св. Імшы ў 11.00 i 17.00 адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў, таму што ў сераду, 25 ліпеня, прыпадае ўспамін св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў. Усе тыя, хто водзяць машыны: аўтамабілі, грузавікі, матацыклы, ровары і трактары, няхай прыязджаюць, каб іх пасвяціць.

4. У наступную сераду да нашай парафіі прыбывае Айцец Генерал і кс. Эканом нашага Ордэна, а таксама Генеральная Маці Сясцёр Аблічанак, якія з канца жніўня распачнуць працу ў нашай парафіі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…