1. Адразу пасля св.Імшы адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў, таму што ў сераду, 25 ліпеня, прыпадае ўспамін св.Крыштафа, апякуна кіроўцаў. Будзем свяціць ўсе сродкі перамяшчэння: аўтамабілі, грузавікі, матацыклы, трактары і ровары.
  2. Літургічны каляндар:
  • 23 ліпеня, панядзелак –  СВЯТА СВ. БРЫГІТЫ, законніцы, апякункі Еўропы;
  • 24 ліпеня, аўторак – успамін св.Шарбэля Маклуфа, святара;
  • 25 ліпеня, серада – СВЯТА СВ. ЯКУБА, АПОСТАЛА;
  • 26 ліпеня, чацвер – успамін св. св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
  1. На бліжэйшым тыдні, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св.Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак.
  1. У канцы жніўня ў нашу парафію прыедуць дзве законныя сястры з Кангрэгацыі Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча, якія будуць дапамагаць у пастырскай працы, асабліва ў катэхізацыі дзяцей і моладзі.

5.Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6.  Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора        капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…