- Літургічны каляндар:
- 31 ліпеня, аўторак – успамін святога Ігнацыя Лаёлы, святара;
- 1 жніўня, серада – успамін святога Альфонса Марыі Лігуолы, біскупа і доктара Касцёла;
- 4 жніўня, субота – успамін святога Марыі Віянэя, святара.
- . На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 18.00 магчымасць споведзi;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- Пачынаючы з аўторку 31 ліпеня ў буднія дні Святая Імша вячэрняя ў нашай капліцы будзе адпраўляецца а 18.00.
- На бліжэйшым тыдні, па прычыне адсутнасці кс.Пробашча, не будзе св.Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак 30 ліпеня.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…