- Літургічны каляндар:
- 27 жніўня, панядзелак – успамін святой Монікі;
- 28 жніўня, аўторак – успамін святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
- 29 жніўня, серада – успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля;
- . У буднія дні Святая Імша вячэрняя ў нашай капліцы адпраўляецца а 18.00.
- Падчас святой Імшы ў наступную нядзелю 2 верасня – благаслаўленне дзяцей перад пачапткам навучальнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты пасля Імшы.
- У наступную нядзелю 2 верасня сястра Альберта запрашае бацькоў на сустрэчу перад пачаткам навучальнага катэхітычнага года, сустрэча адбудзецца пасля святой Імшы на 11.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…