1. Сёння змена таямніц руж ружанцовых.

2. Літургічны каляндар:
§ 3 верасня, панядзелак – успамін святога Грыгорыя Вялікага, папы і доктара касцёла;
8 верасня, субота – СВЯТА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Паводле традыцыі, у гэты дзень адбываецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

3. На гэтым тыдні прыпадае:
§ першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 18.00. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
§ першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
§ першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 17.00 магчымасць споведзi.

4. На бліжэйшым тыдні не будзе св.Імшы ў нашай капліцы ў чацвер 6 верасня.

5. Сёння, адразу пасля св.Імшы на 11.00, у капліцы, адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеткі якіх будуць наведваць заняткі рэлігіі, з сястрой Альбертай.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у жніўні : 16 сем’яў – 390 рублёў.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…