- Літургічны каляндар:
- 1 кастрычніка, панядзелак – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара касцёла;
- 2 кастрычніка, аўторак – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
- 4 кастрычніка, чацвер – успамін св. Францішка Асізскага;
- 5 кастрычніка, пятніца – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай;
- У наступную нядзелю 7 кастрычніка прыпадае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай; aдпуст у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы, кс. Пробашч Юшко Ян сардэчна запрашае да ўдзелу ў гэтай урачыстасці – св. Імшa ў 12.00.
- Ад панядзелка 1 кастрычніка распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць перад св. Імшой увечары ў 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- 3. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 18.00 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; з гадзіны 00 магчымасць споведзі.
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- У наступную нядзелю 7 кастрычніка – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
- Сёння, адразу пасля Імшы св. адбудзецца кароткая мастацкая праграма ў выкананні дзяцей. Пасля праграммы нашыя парафіяне запрашаюць ўсіх на „салодкі стол”.
- Дзякую ўсім, хто ў апошні час ахвярна дапамагаў у падрыхтоўцы да сённяшняй урачыстасці. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Дзякуй усім, хто сёння пажадаў разам з намі святкаваць парафіяльны адпуст. Няхай Св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…