- Cёння змена таямніц ружанцовых.
- Літургічны каляндар:
- 13 кастрычніка, суббота – успамін бл.Ганарата Казьмінскага, які заснаваў 26 інстытутаў кансэкраванага жыцця, да аднаго з іх належаць сёстры Узнагароджвальніцы Найсвяцейшага Аблічча, якія працуюць у нас.
- Ад 1 кастрычніка распачалося Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі адпраўляeм яго перад св. Імшой увечары ў 17.30, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей і моладзі – дакладны расклад вывешаны на стэндзе.
- Сястра Альберта запрашае дзяцей і моладзь на заняткі у “Кола Хрысціянскага тэатру”, заняткі будуць праводзіцца а 19.00 кожную пятніцу.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя у верасні (13 сем’яў): 495 рублёў.
- Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Запісацца можна у спісак, які вісіць на дошцы пры уваходзе ў капліцу.
Дзякую за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…