1. Літургічны каляндар:
панядзелак, 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла Вялікага, папы;
аўторак, 23 кастрычніка – успамін св. Яна Капістрана, святара;
серада, 24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа;
наступная нядзеля, 28 кастрычніка – СВЯТА СВ. СВ. СЫМОНА І ЮДЫ, апосталаў. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.
2. На бліжэйшым тыдні не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак 22 кастрычніка.
3. Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей і моладзі – дакладны расклад вывешаны на стэндзе. Катэхеза для дарослых – кожную нядзелю ў 18.00.
4. Ружанцовае Набажэнства у нашай парафіі адпраўляeм перад св. Імшой увечары ў 17.25, a ў нядзелю перад св. Імшой на 11.00.
5. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі – Выпамінкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
6. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Міханавічах – суботa, 3 лістападa, у 11.00;
могілкi ў Гатава – нядзеля, 4 лістапада, у 15.00.
Дакладны расклад з малiтвами на iншых могiлках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.
7. З панядзелка 29 кастрычніка, дзеці маюць школьныя канікулы. Кожны дзень з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 18.00 для дзяцей будзе адчынены Араторый пры парафіі: штодзённы спеў, фільм, малітва, гульні і забавы, сумесная гарбатка і для жадаючых ружанец у 17.30. Можаце запрасіць сваіх сяброў і сябровак.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякуй Вакалюк Яніне і Кішкурна Ганне за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Запісацца можна у спісак, які ляжыць на століку пры ўваходзе ў капліцу.
Дзякуй за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную
10. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…