1. Літургічны каляндар:
⦁ сёння СВЯТА СВ. СВ. СЫМОНА І ЮДЫ, апосталаў. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.

§ чацвер, 1 лістапада – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Для католікаў гэта дзень, у які прымаць удзел у св. Імшы абавязкова. У гэты дзень у нашай капліцы св. Імша ў 7.00 раніцы і ў 18.00 вечарам;
§ пятніца, 2 лістапада – успамін УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ. У нашай капліцы ў 7.00 раніцы, у 18.00 і 20.00 вечарам. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне кacцёлa aбo кaплiцы i за прачытанне Oйчa нaш i Вepу ў Бoгa. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

2. З 1 па 8 лістапада, можна кoжны дзень атрымлiваць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне могілак i мaлiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

3. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі “Выпамінкі”. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Міханавічах – суботa, 3 лістападa, у 11.00;
могілкi ў Гатава – нядзеля, 4 лстапада, у 15.00.

Дакладны расклад з малiтвамі на iншых могiлках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.

5. На гэтым тыдні прыпадае:
§ першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканьнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
§ першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсв. Сэрца Пана Езуса; з гадзіны 17.00 магчымасць споведзі;
§ першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
§ першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.
7. Падчас восеньскіх канікул з панядзелка па пятніцу пры парафіі будзе адчынены для дзяцей Араторый з 10.00 да 18.00.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякуй Вакалюк Яніне, Томшыс Святлане і Булак Леакадзі за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
Звяртаюся з сардэчнай просьбай да нашых жанчын, каб прынамсі раз у месяц узяць на сябе адказнасць за парадак і прыгажосць нашай капліцы. Запісацца можна у спісак, які ляжыць на століку пры ўваходзе ў капліцу.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…

Лістапад – месяц памяці
пра нашых памерлых

Ружанец з выпамінкамі штодзённа – 17.25,
y нядзелю – перад св.Імшой на 11.00.