1. Літургічны каляндар:
§ панядзелак, 12 лістапада – СВЯТА СВЯТОГА ЯЗАФАТА, біскупа і мучаніка;
§ пятніца, 16 лістапада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
§ субота, 17 лістапада – успамін св. Aльжбеты Венгерскай, законніцы.
2. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.25, а ў нядзелю перад св.Імшой на 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
3. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
4. Дзякуй Бандарчук Марыне, Левашкевіч Ірыне і Пятровай Марыі за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
6. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…