Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Гэты лiтургiчны перыяд складаецца з чатырох нядзель i дзелiцца на дзве часткi. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамiнае нам, што Пан Езус зноў прыйдзе на зямлю, каб знiшчыць зло i валадарыць над усiм сусветам. Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня i з’яуляецца непасрэдным прыгатаваннем да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая святкуецца 25 снежня.
- СВ. ІМША РАРАТНЯЯ на наступным тыдні будзе адпраўляцца ў нашай капліцы:
– аўторак, 4 снежня – вечарам 17.30;
- серада, 5 снежня – раніцай 6.45;
- чацвер, 6 снежня – раніцай 6.45;
у сераду і чацвер вячэрняй Імшы не будзе.
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
Ва ўсе астатнія дні св.Імша вячэрняя ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў 17.30. Навэнну перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і малітву на ружанцы распачынаем у 17.00.
- Літургічны каляндар:
- чацвер, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
- пятніца, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
- субота, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
- У чацвер, 6 снежня, прыпадае літургічны ўспамін св. Мікалая, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі гэты Святы прыбудзе крыху пазней, гэта значыць у наступную нядзелю 9 снежня, пасля св. Імшы ў 11.00 гадзін. Дайце знаць усім добрым дзецям, каб прыйшлі на спатканне са св. Мікалаем.
- . Дзякуй Булак Леакадзі, Томшыс Святлане, Парэчынай Наталлі і Квяткоўскай Надзеі за прыбіранне ўчора капліцы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у лістападзе – 17 сем’яў: 500 рублёў i 50 еўра.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…
«Чувайце, бо Пан надыходзіць»
Адвэнт – поўнае надзеі і радаснае чаканне
на прышэсце Пана