1. Сённяшняя, трэцяя нядзеля Адвэнту называецца „Gaudete!” – Радуйцеся! Паказвае, што прыход Пана ўжо вельмі блізкі. Памалу завяршаецца першая частка Адвэнту і пачынаецца другая – чаканне і падрыхтоўка да святкавання памяці першага прышэсця Хрыста на зямлю – да Святa Нараджэння Хрыстовага.

 

  1.  У нашай капліцы св.Імша вячэрняя адпраўляецца ў 17.30.

 

  1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца:

– аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

–  субота – 17.30.

Сардэчна запрашаю ўсіх.

 

  1. У суботу, 22 снежня, у 16.00 адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Пакутнае і канферэнцыя для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы. У 17.30 – св.Імша.

 

  1. Ад сённяшняга дня пачнецца Навэнна перад урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны дзень у 17.00, перад вячэрняй св. Імшой.

 

  1. У наступную нядзелю 23 снежня падчас Імшы на 11.00 да нас прыбудзе Бэтлеемскі агонь.

 

  1. Падчас зімовых канікулаў сястра Альберта запрашае дзяцей на „Анёльскія канікулы”. Араторый пры парафіі будзе адчынены 28 і 29 снежня, а таксама з 2 па 5 студзеня, з 10.00 да 17.00.
  2. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння. Ахвяры за аплаткі прызначаюцца на будову касцёла.

 

  1. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй Пермяковай Марыне, Чарапан Леанардзе і Грыцюта Валянціне за прыбіранне ўчора капліцы. Няхай добры Бог узнагародзіць  Вашую ахвярнасць.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…