1. Апошняя cв. Імша раратняя ў нашай капліцы будзе адпраўляцца заўтра 24 снежня ў 8.00 раніцы. Вечарам у гэты дзень св. Імшы не будзе, бо вечарам сядзем да вігілійных сталоў. Напамінаю рэлігійны характар гэтага пасілку. Парадак павінен быць прыкладна такі:

– Знак Святога Крыжа;
– Калядная песня;
– Евангелле св. Лукі 2,1-20;
– Пажаданні;
– Дзяленне аплаткам;
– Вячэра і спеў калядак;
– Удзел у пастэрцы ў 24.00 гадз.

 

На століку пры парафіяльнай бібліятэцы можна ўзяць кніжачкі “ЦІХАЯ НОЧ, СВЯТАЯ НОЧ…”  там апісаны  гісторыі, традыцыі, малітвы для больш глыбокага перажывання Свята Божага Нараджэння.

 

  1. Панядзелак, 24 снежня апоўначы ў 24.00 св. Імша, якая называецца Пастэрка.

 

  1. Аўторак, 25 снежня, Ўрачыстасць Нараджэння Пана, у нашай капліцы  будзе адпраўлена адна св. Імша ў 11.00. У гэты дзень заканчваецца час прашлагодняга духоўнага ўсынаўлення, якое ўзялі мы на сябе ва Ўрачыстасць Звеставання,  25 сакавіка. Усе, хто праз 9 месяцаў маліўся аб уратаванні жыцця ненароджанага дзіцяці падчас cв.Імшы прынясуць да жолаба Пана Езуса чырвоную ружу – гэта для Яго найпрыгажэйшы падарунак.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • серада, 26 снежня – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, першамучаніка; адбудзецца благаслаўленне аўса;
  • чацвер, 27 снежня – СВЯТА СВ. ЯНА, апостала і евангеліста, благаслаўленне віна;
  • пятніца, 28 снежня – СВЯТА СВЯТЫХ НЕМАЎЛЯТ, мучанікаў.
  • у наступную нядзелю 30 снежня будзем перажываць СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І. Памолімся аб хрысціянскім жыцці і святасці сям’і. Заахвочваю, каб у св. Імшы ўдзельнічалі цэлыя сем’і, будуць адноўленыя шлюбныя абяцанні і кожная сям’я атрымае благаслаўленне абразам Святой Сям’і.

 

  1. Сёння вечарам у 18.30 —  да нас у парафію скаўты даставяць лампаду з Бэтлеемскім агнём.

 

  1. Падчас зімовых канікулаў для дзяцей пры парафіі будзе адчынены араторый:

–  28 снежня і з 2 па 5 студзеня, з 10.00 да 17.00 пры сабе дзеці павінны мець сменны абутак.

–  29 снежня  адбудзецца сустрэча дзяцей з усіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Адказныя за сустрэчу просяць паведаміць пра колькасць удзельнікаў да 26 снежня. Прашу бацькоў і дзяцей, хто жадае паехаць, падыйсці да  сястры Альберты і запісацца.

  1. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах на мінулым тыдні.

 

Дзякую сардэчна  тым, хто працаваў учора  – прыбіраў і ўпрыгожваў капліцу, за дэкарацыю на Божае Нараджэнне, за ўсталяванне і ўбранне ёлак, за прыгожую шопку. Бог адудзячыць.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…