- Сёння, 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2019 год. Традыцыйна, гэтыя пачатковыя літары імёнаў Трох Мудрацоў: Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. На самой справе, гэта скарочана ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
- У наступную нядзелю – 13 студзеня, мы будзем перажываць Cвята Хросту Пана. Калі ласка, вазьміце з сабой свечкі, таму, што падчас св.Імшы мы ўрачыста адновім нашы абяцанні хросту.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у снежні – 25 сем’яў: 800 рублёў i 20 даляраў.
- З пятніцы, 11 студзеня, распачнуцца Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства, перадусім гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет). Можна ўзяць пры выхадзе з капліцы канверт, занесці яго дадому і падчас Калядных адведзін злажыць у ім ахвяру на будаўніцтва нашага Касцёла.
- Дзякую сёстрам Альберце і Максіміліяне за правядзенне на мінулым тыдні пры парафіі „Анёльскіх канікул”. Дзякуй таксама ўсім, хто ім дапамагаў. Бог адудзячыць.
- Дзякуй ўсім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. За адгартанне снегу. Дзякуй Вакалюк Яніне, Кішкурна Ганне і Томшыс Святлане за прыбіранне ўчора капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…