1. З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.

2. На наступным тыдні св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца кожны дзень у 8.00 раніцы, вячэрняй св.Імшы не будзе.

3. Заўтра, у панядзелак 14 студзеня, працягваюцца Калядныя адведзіны. Калі ласка, прашу каб па магчымасьці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны гэта адна з формаў душпастрыства, перадусім гэта малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія. Прашу запісвацца ў спіс на століку пры парафіяльнай бібліятэцы.

4. Дзякуй ўсім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: Грыцюта Валянціне і Чарапан Леанардзе за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…