- . Літургічны каляндар:
- 5 лютага, аўторак – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы; у гэты дзень асвячаем хлеб, соль і ваду, якія прызначаны для абароны людзей ад пажараў і маланак;
- 6 лютага, серада – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
- 8 лютага, пятніца – успамін св. Джaзэфіны Бакіты, панны;
- На гэтым тыдні выпадае:
- першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога; св.Імша ў гэты дзень у нашай капліцы ў 17.30.
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканьнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- Св.Імшы на наступным тыдні ў нашай капліцы будуць адпраўляцца ў 8.00 раніцы кожны дзень акрамя аўторка.
- На гэтым тыдні працягваюцца калядныя адведзіны. Хто хацеў бы запрасіць святара, каб асвяціў дом і памаліўся разам з сям’ёй – прашу запісацца ў спіс, што ляжыць на століку каля парафіяльнай бібліятэкі.
5.Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто разбіраў учора шопку і хваінкі, за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…