АБ’ЯВЫ ДУШПАСТЫРСКІЯ
10 лютага 2019 – V НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ
- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 11 лютага – успамін Маці Божай з Люрдa. У гэты дзень выпадае XXIII Сусветны Дзень Хворага, які ўстанавіў блаславёны Ян Павел II у 1992 годзе. Падчас св. Імшы ў 17.30 будзе здзяйсняцца сакрамэнт намашчэння хворых. Яго могуць прыняць людзі, якія змагаюцца з сур’ёзнай хваробай – не абавязкова толькі старэйшыя. Нават могуць быць дзеці. Касцёл вучыць, што гэта сакрамэнт умацавання і ацалення;
- чацвер, 14 лютага – СВЯТА СВЯТОГА КІРЫЛА, МНІХА І СВ. МЯТОДA, БІСКУПА – АПЕКУНOЎ ЕЎРОПЫ.
- Святая Імша на наступным тыдні ў нашай капліцы будзе адпраўляцца кожны дзень:
– панядзелак – 17.30;
– аўторак – субота – ў 8.00 раніцы;
– нядзеля – 11.00 і 17.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову Цэнтра Пастаральнага складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй Пажога Міхаілу за дапамогу пры разгрузцы будаўнічых матэрыялаў для нашага будуючагася касцёла. Дзякуй Грыцюта Валянціне, Вакалюк Яніне и Чарапан Леанардзе за прыбіранне ўчора капліцы і цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…