1. Літургічны каляндар:
· пятніца, 15 сакавіка – у архідыяцэзіі Мінска-Магілёўскай ГАДАВІНА АСВЯЧЭННЯ КАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА. У катэдральным касцёле – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.

2. На гэтым тыдні св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца наступным чынам:
· кожны будні дзень і суботу – 17.30;
· (увага) у наступную нядзелю св.Імша з 11.00 будзе перанесена на 13.30, песні жальбы распачнуцца перад св.Імшой ў 13.00, вечаровая св.Імша без змен у 17.00.

3. Разпачаўся ў Касцёле Вялікі Пост. Варта перажыць гэты пэрыяд у глыбокім паяднанні з Панам Езусам. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
· ў Дарозе Крыжовай – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і ў 20.00;
· і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю.

4. У пятніцу, 15 сакавіка, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцова Марыі Сяліцкай.

5. Нагадваю, што Вялікапосныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі ў гэтым годзе адбудуцца:
– ад нядзелі 31 сакавіка – рэкалекцыйная навука ў гэты дзень падчас св.Імшы на 11.00;
– 1, 2 красавіка падчас вячэрняй св.Імшы.

6. Ад сёння і праз увесь тыдзень перад св.Імшой адпраўляем Навэнну перад Урачыстасцю св. Юзафа, якая прыпадае на 19 сакавіка.

7. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

8. Запрашаем моладзь 15+ на “Дні засярожданасці”, якія пройдуць у нашым Пастаральным Цэнтры з 29 па 31 сакавіка. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да ксяндза Аляксандра.

9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

10. Дзякуй Кішкурна Ганне, Грыцюта Валянціне і Вакалюк Яніне за прыбіранне ўчора капліцы і цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…