1. Літургічны каляндар:
§ панядзелак, 25 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВEСТАВАННЯ ПАНА. Пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2019 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт. Заахвочваю, каб як мага больш парафіянаў далучыліся да гэтай акцыі ратавання ненароджаных дзетак. Апошнюю старонку карткі Духоўнага Ўсынаўлення трэба запоўніць і палажыць каля фігуры Найсвяцейшай Панны Марыі. Карткі ляжаць пры выхадзе з капліцы.

2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS нашай архідыяцэзіі. Вялікі дзякуй за ахвяраваныя рэчы для тых, хто ў патрэбе.
3. На гэтым тыдні св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца наступным чынам:
· кожны будні дзень і суботу – 17.30;
· у нядзелю – 11.00 і 17.00.

4. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
· Дарога Крыжовая – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і ў 20.00;
· Песні Жальбы – у кожную нядзелю пасля св.Імшы на 11.00.

5. У пятніцу, 30 сакавіка, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядуць дзеці.

6. Нагадваю, што Вялікапосныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі ў гэтым годзе адбудуцца:
– ад нядзелі 31 сакавіка – рэкалекцыйная навука ў гэты дзень падчас св.Імшы на 11.00;
– 1, 2 красавіка падчас вячэрняй св.Імшы.

7. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

8. Запрашаем моладзь 15+ на “Дні засярожданасці”, якія пройдуць у нашым Пастаральным Цэнтры з 29 па 31 сакавіка. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да ксяндза Аляксандра.

9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякуй Бандарчук Марыне, Кішкурна Ганне, Грыцюта Валянціне і Пермяковай Марыне за прыбіранне ўчора капліцы і цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…