1. Літургічны каляндар:
· 4 красавіка, чацвер – успамін св.Ізыдара, біскупа і доктара Касцёла;
· 5 красавіка, пятніца – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
· першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
· першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
· першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; магчымасць споведзі;
· першая субота месяца – дзень малітваў да НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ;
· у наступную нядзелю 7 красавіка – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
4. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
· Дарога Крыжовая – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і ў 20.00;
· Песні Жальбы – у кожную нядзелю пасля св.Імшы на 11.00.
· Рэкалекцыйная навука – 1 і 2 красавіка (панядзелак, аўторак) падчас св.Імшы на 17.30.
5. У пятніцу, 5 красавіка, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе моладзь.
6. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
8. Дзякуй Вакалюк Яніне, Кішкурна Ганне і Чарапан Леанардзе за прыбіранне ўчора капліцы і цэнтра. Дзякуй Нагорскаму Раману за працы на тэрыторыі, прылягаючай да новага касцёла. Дзякуй Пермяковай Марыне за працы пры кветках. Дзякуй Рудзік Галіне і Казерскай Святлане за працы пры канцэлярыі, за сдачу Гадавога балансу. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…