1. Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР ( 18 красавіка)
19.00 – Імша Вячэры Пана. Aдарацыя Пана Езуса ў цямніцы да гадзіны 23.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (19 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя. 19.00 – Крыжовы шлях (звонкі).
Літургія Мукі Пана. Яна заканчваецца Aдарацыяй Пана Езуса ў гробе, якая будзе трываць да 24.00.
У гэты дзень распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (20 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя Пана Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страў у 10.00, 15.00 i пасля Літургіі.
21.00 – ЛІТУРГІЯ ВІГІЛІІ ПАСХАЛЬНАЙ
ВЯЛІКДЗЕНЬ (21 кpаcaвіка)
07.00 – Рэзурэкцыя
11.00 – Св. Імшa.
У гэты дзень, пасля св.Імшы на 11.00 (прыкладна ў 12.00) у нашай капліцы адбудзецца канцэрт у выкананні “Дзіцячага хору Гатаўскай школы”. Дзеці заспяваюць для нас Святочныя Велікодныя песні.
2. У Велікодны панядзелак (22 красавіка) cв. Імшa ў 17.30.
3. Заахвочваю ўсіх парафіян і гасцей, каб перажылі гэтыя дні ў глыбокай, духоўнай еднасці з Хрыстом, каб ачысцілі сэрцы ў сакрамэнце споведзі i ўзялі ўдзел у літургіі. Для хрысціянаў у гэтыя дні няма нічога важнейшага. Магчымасць споведзі ў нашай капліцы будзе за паўгадзіны перад кожнай святой Імшой, а таксама перад асвячэннем велікодных страў у Вялікую суботу.
4. У парафіяльнай краме можна набыць “вербачкі” і розныя вялікодныя ўпрыгожванні, якія зроблены рукамі нашай сястры Альберты і дзетак. Таксама можна набыць за “ахвяру” і іншыя рэчы. Усе сабраныя сродкі пойдуць на будову нашага касцёла.
5. Сустрэча міністрантаў, каб падрыхтаваць літургію на Вялікі Тыдзень у сераду пасля св.Імшы.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякуй вялікі ўсім, хто прыняў учора ўдзел у “парафіяльным суботніку”. Было зроблена шмат працы ў Парафіяльным доме і вакол яго. Дзякуй за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…