1. Сёння Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленьнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння прымуць святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.
З нагоды Свята, суседняя парафія ў Мінску-Лошыцы сёння перажывае адпуст. Святую Імшу ў 12.00 будзе адпраўляць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Пробашч парафіi ксёндз Ян Юшко і вікарый Аляксандар Ашмянчук сардэчна запрашаюць да ўдзелу ў гэтай літургіі.
2. Літургічны каляндар:
§ панядзелак, 29 красавіка – СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ;
§ аўторак, 30 красавіка – успамін cв. Пія V, папы;
§ серада, 1 мaя – успамін св. Юзафа, рамесніка;
§ чацвер, 2 мaя – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
§ пятніца, 3 мая – СВЯТА СВ. ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
· першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
· першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; магчымасць споведзі;
· першая субота месяца – дзень малітваў да НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ;
· у наступную нядзелю 5 мая – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
4. Ад серады, 1 мая, пасля св. Імшы – маёвае набажэнства да Божай Маці.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры складзеныя на будову нашага Касцела на мінулым тыдні.