1. Літургічны каляндар:
§ панядзелак, 3 чэрвеня – успамін св. Караля Лвангі і паплечнікаў, мучанікаў;
§ серада, 5 чэрвеня – успамін св. Баніфацыя, біскупа і муча-ніка;
§ чацвер, 6 чэрвеня – успамін св. Норбэрта, біскупа;
§ у наступную нядзелю, 9 чэрвеня, прыпадае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. За прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы), у гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Ад мінулай пятніцы працягваецца навэнна перад гэтай урачыстасцю.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
§ першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
§ першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
§ першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
§ першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
3. Пачынаючы з 9 чэрвеня св.Імшы ў нядзелю будуць адпраўляцца ў 12.00 і 17.00.
4. Імша вячэрняя на гэтым тыдні будзе як звычайна ў 17.30. Перад Імшой св. адмаўляем ружанец, а пасля Імшы св. выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
5. Ад панядзелку 3 чэрвеня і па 7 чэрвеня ўключна запрашаем дзяцей на канікулы з Богам з 10.00 да 17.00. Запісацца можна ў кс.Аляксандра і сястры Альберты.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла, складзеныя ў маі: 19 сем’яў – 685 рублёў, бацькі першакамунійных дзяцей – 300 рублёў.
7. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…