сёння за прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы) можна атрымаць поўны адпуст.
1. Літургічны каляндар:
§ аўторак, 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала;
§ чацвер, 13 чэрвеня – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.
§ у наступную нядзелю 16 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – парафіяльнае свята ў парафіі на Залатой Горцы ў Мінску. У гэты дзень скончыцца час велiкоднай споведзi.
2. Імша вячэрняя на гэтым тыдні будзе як звычайна ў 17.30. Перад Імшой св. адмаўляем ружанец, а пасля Імшы св. выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
3. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 5 – 6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас». Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
4. Малітоўная сустрэча моладзі пройдзе ў Івянцы 26 – 28 ліпеня пад дэвізам «Рэха сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Падрабязная інфармацыя на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: у справах папяровых, за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
6. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…