1.парафіяльнае свята ў парафіі на Залатой Горцы ў Мінску.
2. Літургічны каляндар:
§ чацвер, 20 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Працэсія ў нашай парафіі з нагоды гэтай УРАЧЫСТАСЦІ адбудзецца ў наступную нядзелю 23 чэрвеня.
§ пятніца, 21 чэрвеня – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
3. Імша вячэрняя на гэтым тыдні будзе як звычайна ў 17.30. Перад Імшой св. адмаўляем ружанец, а пасля выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса праз увесь чэрвень. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
4. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 5 – 6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас». Заахвочваем да ўдзелу ў пілігрымках: пешых, на ровара. Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
5. Малітоўная сустрэча моладзі пройдзе ў Івянцы 26 – 28 ліпеня пад дэвізам «Рэха сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Падрабязная інфармацыя на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літур-гічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
8. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…