1. Літургічны каляндар:
§ панядзелак, 24 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ. Імяніны ксяндза Яна Юшко, пробашча парафіі ў Лошыцы;
§ пятніца, 28 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА CЭРЦА ЕЗУСА;
§ субота, 29 чэрвеня – yспамін Беззаганнага Cэрца Найсв. Панны Марыі;
§ субота, 29 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА.

2. Імша вячэрняя на гэтым тыдні будзе як звычайна ў 17.30. У нядзелю ў 12.00 і 17.00. Перад Імшой св. адмаўляем ружанец, а пасля Імшы св. выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

3. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 5 – 6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас». Заахвочваем да ўдзелу ў пілігрымках: пешых, на ровара. Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.

4. Малітоўная сустрэча моладзі пройдзе ў Івянцы 26 – 28 ліпеня пад дэвізам «Рэха сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Падрабязная інфармацыя на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літур-гічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

8. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…