- Літургічны каляндар:
- аўторак, 6 жніўня – СВЯТА ПЕРАМЯНЕННЯ ПАНА;
- чацвер, 8 жніўня – успамін св. Дамініка, святара;
- пятніца, 9 жніўня – СВЯТА СВ. ТЭРЭЗЫ БЭНЭДЫКТЫ AД КРЫЖА, ПАННЫ І МУЧАНІЦЫ.
- На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.
Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў ліпені – 14 сем’яў, 555 рублёў.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…