1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак, 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай;
  • аўторак, 27 жніўня – успамін св.Монікі;
  • серада, 28 жніўня – успамін св.Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
  • чацвер, 29 жніўня – успамін Мучаніцтва св.Яна Хрысціцеля.

 

  1. Падчас св.Імшы ў наступную нядзелю, 1 верасня – абдудзецца благаслаўленне дзяцей перад пачаткам навучальнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…