1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак, 9 верасня – успамін св. Пятра Клаверыя, святара;
  • чацвер, 12 верасня – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. У Мінскaй архікатэдры – ЎРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ (тытул архікатэдры);
  • пятніца, 13 верасня – успамін Св. Яна Златавуста, біскупа і доктара Касцёла.

 

  1. У суботу, 14 верасня, выпадае СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. У 18.30 сустракаемся каля крыжа пры дарозе, які паставілі ў 2012 годзе каля кальца пры ўездзе да Гатава. Там адмовім Каронку да Божай Міласэрнасці. Сардэчна запрашаю кожнага, хто можа прыйсці.
  2. Ад 1 верасня cв. Імша будзе адпраўляцца ў нашай капліцы:

у буднія дні і суботу – у 17.30, у нядзелю ў 11.00 i 17.00. За паўгадзіны перад кожнай св. Імшой адмаўляем ружанцовую малітву.

 

  1. Адпуст памяці патрона нашай парафіі св. Міхала Арханёла прыпадае ў гэтым годзе ў нядзелю, 29 верасня. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна св.Імша ў 15.00. Св.Імшу Адправіць кс.Павел Эйсмант, які адказвае за першы год падрыхтоўкі семінарыстаў. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачыстасці, запрасіце таксама Вашых блізкіх, знаёмых.

 

  1. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі

 

  1. Заахвочваю да набыцця і чытання прэсы. Розныя каталіцкія часопісы можна ўзяць на століку каля парафіяльнай бібліятэкі. У самой бібліятэцы ёсць розная літаратура да чытання для дзяцей, моладзі і дарослых. Прыпамінаю, што адным з галоўных абавязкаў кожнага хрысціяніна з’яўляецца пазнанне і паглыбенне праўды веры.

 

 

  1. У наступную нядзелю, 15 верасня, адразу пасля св.Імшы на 11.00 адбудзецца чарговае спатканне парафіяльнай рады.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

 

    Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.