1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак, 16 верасня – успамін Св. Карнэліуша, папы і Цыпрыяна, біскупа, мучаніка;
  • серада, 18 верасня – успамін Св. Станіслава Косткі, законніка;
  • чацвер, 19 верасня – успамін Св. Януарэга, біскупа і мучаніка;
  • пятніца, 20 верасня – успамін Св. Андрэя Кім Таягона, святара і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

 

  1. Адпуст памяці патрона нашай парафіі св. Міхала Арханёла прыпадае ў гэтым годзе ў нядзелю, 29 верасня. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна св.Імша ў 15.00. Св.Імшу Адправіць кс.Павел Эйсмант, які адказвае за першы год падрыхтоўкі семінарыстаў. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачыстасці, запрасіце таксама Вашых блізкіх, знаёмых.

 

  1. У наступную суботу, 21 верасня, з 10.00 раніцы запрашаю кожнага, хто толькі зможа, прыняць удзел у „суботніку” і дапамагчы ўпарадкаваць перад адпустам касцельную пляцоўку.

 

  1. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі

 

  1. Заахвочваю да набыцця і чытання прэсы. Розныя каталіцкія часопісы можна ўзяць на століку каля парафіяльнай бібліятэкі. У самой бібліятэцы ёсць розная літаратура да чытання для дзяцей, моладзі і дарослых. Прыпамінаю, што адным з галоўных абавязкаў кожнага хрысціяніна з’яўляецца пазнанне і паглыбенне праўды веры.

 

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

 

    Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.