- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 23 верасня – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара;
- чацвер, 26 верасня – успамін Космы і Дамяна, мучанікаў;
- пятніца, 27 верасня – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
- З 20 верасня распачалася навэннa перад Урачыстасцю апякуна нашай парафіі Святога Арханёла Міхала. Адпраўляем яе штодзённа, перад выстаўленным Сакрамантам, пасля святой Імшы на 17.30. Сёння навэнна будзе адпраўлена пасля вячэрняй св.Імшы на 17.00. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.
- 3. У наступную нядзелю, 29 верасня, будзем святкаваць Адпуст памяці патрона нашай парафіі св. Міхала Арханёла. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна св.Імша ў 15.00. Пасля Св.Імшы запланаваны пачастунак, “Салодкі стол”, для ўсіх парафіянаў і гасцей. Можна будзе разам папіць гарбаткі і паразмаўляць. Сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў да шматлікага ўдзелу – гэта свята парафіі! Таксама запрасіце вашых сваякоў і сяброў.
- Няхай Бог узнагародзіць усіх, хто ўчора прыняў удзел у „суботніку”. Дзякуй кожнаму, хто:
- вымыў вокны і люстэркі;
- прыбіраў Цэнтр;
- замяняў і нацягваў забор;
- засыпаў ямы на касцёльнай пляцоўцы;
- працаваў пры кветках з надворку і ў капліцы;
- збіраў смецце па ўсёй тэрыторыі;
- прыбіраў каля крыжа і старой капліцы;
- ачышчаў паміж пліт і вакол цэнтра ад праросшай травы;
- за сборку мэблі і карнізы;
- за іншыя працы.
Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці. А Маці Божая і св.Арханёл Міхал маюць Вас і вашы сем’і пад сваёй апекай.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны i дні нараджэння. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…