1. Літургічны каляндар:
·       30 верасня, панядзелак –  успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
  • 1 кастрычніка, аўторак – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара касцёла; таксама 1 кастрычніка распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць за паўгадзіны перад св. Імшой вечаровай  на 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
  • 2 кастрычніка, серада – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
  • 4 кастрычніка, пятніца – успамін св. Францішка Асізскага;
  • 5 кастрычніка, субота – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай;

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

 

  1. У наступную нядзелю 6 кастрычніка – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.

 

  1. Дзякую ўсім, хто ў апошні час ахвярна дапамагаў у падрыхтоўцы да парафіяльнай урачыстасці. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

 

Дзякуй усім, хто сёння пажадаў разам з намі святкаваць парафіяльны адпуст. Няхай Св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, імяніны і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…