1. Cёння змена таямніц ружанцовых.

 

  1. Літургічны каляндар:

 

  • 7 кастрычніка, панядзелак — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, aдпуст у суседняй парафіі ў Лошыцы, сардэчна запрашаем прыняць удзел ва Урачыстай святой Імшы ў 19.00;
  • УВАГА! – у гэты дзень, панядзелак 7 кастрычніка, у нашай капліцы св.Імша будзе адпраўлена ў 17.00, Ружанцовае Набажэнства пасля св.Імшы.
  • у наступную нядзелю, 13 кастрычніка – успамін бл.Ганарата Казьмінскага, які заснаваў 26 інстытутаў кансэкраванага жыцця, да аднаго з іх належаць сёстры Узнагароджвальніцы Найсвяцейшага Аблічча, якія працуюць у нас.

 

  1. . Ружанцовае Набажэнства распачалося 1 кастрычніка. У нашай парафіі адпраўляем яго за паўгадзіны перад св. Імшой вечаровай на 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў верасні – 18 сем’яў, 550 рублёў і 20 даляраў.

 

  1. Заахвочваю да набыцця і чытання прэсы. Розныя каталіцкія часопісы можна ўзяць на століку каля парафіяльнай бібліятэкі. У самой бібліятэцы ёсць розная літаратура да чытання для дзяцей, моладзі і дарослых. Прыпамінаю, што адным з галоўных абавязкаў кожнага хрысціяніна з’яўляецца пазнанне і паглыбенне праўды веры.

 

  1. Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому.

Дзякую  за спеў і службу літургічную.

 

    Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння.   Памолімся разам за  ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…