- Літургічны каляндар:
- аўторак, 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла Вялікага, папы;
- серада, 23 кастрычніка – успамін св. Яна Капістрана, святара;
- чацвер, 24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа;
- Ружанцовае Набажэнства ў нашай парафіі адпраўляем за паўгадзіны перад св. Імшой вечаровай на 17.30, а ў нядзелю – перад ранішняй св.Імшой на 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
- Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі на ВЫПАМІНКІ. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Можна запісацца ў спіс самаму, альбо ўсёй сям’ёй. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да Руткоўскай Людзьмілы.
Дзякую за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны i дні нараджэння. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…