- Літургічны каляндар:
- 4 лістапада, аўторак – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
§ 9 лістапада, субота – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- Пачаўся лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Далей можна складаць так званыя Выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
- За наведванне могілак, ад 1 да 8 лістапада, і выкананне ўсіх неабходных умоў, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць толькі за памерлых.
- У лістападзе ў дзяцей пачаліся восеньскія канікулы. З 4 лістапада па 6 лістападa, з 10.00 да 17.00 у нашым Пастаральным цэнтры для іх будуць праводзіцца “Канікулы з Богам”. Запісацца можна ў кс.Аляксандра і сястры Альберты.
- . А 7 лістапада з 11.00 да 17.00 будзе праведзены дзень сустрэчы для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Запрашаем усіх хлопцаў.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў кастрычніку – 16 сем’яў : 740 рублёў і 40 даляраў.
- Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Дзякую за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны i дні нараджэння. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…
Лістапад – месяц памяці
пра нашых памерлых
Ружанец з выпамінкамі штодзённа – перад св.Імшой на 17.30,
y нядзелю – перад св.Імшой на 11.00