- Літургічны каляндар:
- 11 лістапада, панядзелак – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
- 12 лістапада, аўторак – СВЯТА СВ. ЯЗАФАТА, БІСКУПА І МУЧАНІКА
- 16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
- У пятніцу, 15 лістапада, міне 15 гадоў са дня рэгісрацыі нашай парафіі.
- Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
- З 12 лістапада і кожны аўторак пасля св.Імшы на 17.30 сястра Альберта запрашае ўсіх жадаючых на катэхезу для дарослых. Прыпамінаю, што адным з галоўных абавязкаў кожнага хрысціяніна з’яўляецца пазнанне і паглыбенне праўды веры.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…