- Літургічны каляндар:
- субота, 30 лістапада – СВЯТА СВ. АНДРЭЯ, АПОСТАЛА.
- У пятніца, 29 лістапада, пачынаецца навэнна перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
- Ад наступнай нядзелі, 1 снежня, пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Давайце пражывем гэты час у большай унутранай цішыні, у задуме над уласным жыццём і верай.
- Напамінаю, што кожны аўторак пасля св.Імшы на 17.30 ў класе катэхітычным праводзіцца катэхеза для дарослых. Таксама прыгадваю, што у нашай парафіі арганізавана “Духоўная бібліятэка”, дзе можна ўзяць кнігу альбо журнал для большага паглыблення нашых рэлігійных ведаў.
- Кожную суботу ў 15.00 сястра Альберта запрашае ўсіх дзяцей на супольную падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння.
- Яшчэ да суботы, 30 лістапа, штодзённа перад св.Імшой на 17.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і ў пятніцу будзе адпраўлена за іх св. Імша.
- Святая Імша ў наступную нядзелю ахвяраваная за членаў ружаў Ружанца – змена таямніц Ружанца.
- Ахвяры, сабраныя сёння прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.
- . Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…
Лістапад – месяц памяці
пра нашых памерлых
молімся штодзённа на ружанцы перад св.Імшой на 17.30