- 1. На гэтым тыдні СВ. ІМШЫ будуць адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:
Панядзелак – 8.00 раніцы
Аўторак – 17.30 (РАРАТНЯЯ)
Серада – 17.30
Чацвер – 6.45 (РАРАТНЯЯ)
Пятніца – 17.30
Субота – 16.30 – НАБАЖЭНСТВА ПАКУТНАЕ; ў 17.00 св.Імша РАРАТНЯЯ
Нядзеля – 11.00 і 17.00
- Літургічны каляндар:
· Панядзелак, 9 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- чацвер, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадалупы;
- пятніца, 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы (св. Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых на вочы, а таксама хворых);
- субота, 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння. Ахвяры складзеныя за аплаткі прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
- У нашай парафіі ў суботу, 14 снежня, у 16.30 адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Пакутнае для ўсёй парафіі. Яго правядзе чсёндз Міхал Бубен. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.
- Традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 14 на 15 снежня ў мінскай архікатэдры. Заклікаю моладзь да ўдзелу ў гэтым спатканні.
- Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: жанчынам за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…
«Чувайце, бо Пан надыходзіць»
Адвэнт – поўнае надзеі і радаснае чаканне
на прышэсце Пана