- Сённяшняя, трэцяя нядзеля Адвэнту называецца „Gaudete!” – Радуйцеся! Прыход Пана ўжо вельмі блізкі! Памалу завяршаецца першая частка Адвэнту і пачынаецца другая – чаканне і падрыхтоўка да святкавання памяці першага прышэсця Хрыста на зямлю – Святa Нараджэння Хрыстовага.
- На гэтым тыдні СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:
– аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);
– субота – 17.30.
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
Ва ўсе астатнія дні св.Імша вячэрняя ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў 17.30.
- УВАГА! У наступную нядзелю 22 снежня св.Імшы будуць адпраўляцца ў нашай капліцы ў 13.30 і 17.00.
Пасля Імшы нa 13.30 дзеці з нашай парафіі пакажуць сцэнку пра Нараджэнне Езуса. І маем інфармацыю, што ў гэты дзень збіраецца прыбыць да нас імяніты госць – святы Мікалай.
- У панядзелак, 16 снежня, пачнецца Навэнна перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны дзень перад св. Імшой.
- Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
- Пры выхадзе с капліцы ляжаць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, кабпадчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі. Таксама можна ўзяць сена для Яселькаў. Складзеныя ахвяры прызначаюцца на будоўлю нашага касцёла.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: жанчынам за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…