- . Літургічны каляндар:
- 6 студзеня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі) – св.Імша ў нашай капліцы ў 17.00. У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2020 год. Традыцыйна, гэтыя пачатковыя літары імёнаў Трох Мудрацоў: Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. На самой справе, гэта скарочана ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- Таксама ў аўторак, 7 студзеня, нашыя браты і сёстры праваслаўныя перажываюць урачыстасць Божага Нараджэння – перакажыце ім нашыя найлепшыя пажаданні.
- „Анёльскія канікулы” ці араторый пры парафіі будзе адкрыты ад 7 да 11 студзеня, з 10.00 да 16.00. Запрашаем усіх дзяцей і моладзь – на забавы, малітвы, і проста добра праведзены час з сябрамі.
- Калядныя адведзіны ў а/г Гатава будуць праводзіцца 10 і 11 студзеня. Прашу запісацца ў спіскі, якія ляжаць на століку пры парафіяльнай бібліятэцы. Калі ласка, прашу запісвацца так, каб па магчымасьці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасьць размовы са святаром, a перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет).
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя ў снежні:
- ў канвертах– 34 сям’і – 1720 рублёў і 20 даляраў;
– за аплаткі і пры шопцы – 350 рублёў і 5 даляраў.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся