1. Літургічны каляндар:
  • аўторак, 21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;
  • пятніца, 24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • субота, 25 студзеня— свята навяртання св. Паўла, апостала.

 

  1. У аўторак, 21 cтудзеня, распачнем навэнну перад Святам Благаславёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка Miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…